TGViewer
Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 @karonavitauta · 107 subscribers
Post #78 399
„He shoots, he scores! Янка!” ❤️ Чарговы сезон NHL стартуе сёння за акіянам! І сёння ж, 29 верасня, дзень нараджэння першага ўраджэнца Беларусі, які меў гонар выходзіць на лёд найлепшай хакейнай лігі планеты!

John Miszuk (Ян Мішук) згуляў на пляцоўках Канады і ЗША больш 450 гульняў (з іх 237 у NHL) у колерах, між іншага, Philadelphia Flyers, Chicago Black Hawks, Minnesota North Stars і Detroit Red Wings. Яго хакейная кар’ера доўжылася з 1961 да 1979 года. 7 галоў і 39 галявых перадач Джона Мішука – годная статыстыка для сілавога абаронцы!

Мішук нарадзіўся 29 верасня 1940 года ў беларускіх Налібаках. У часе Другой сусветнай вайны нацысты вывезлі Мішукоў на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У Беларусь сям’я ўжо не вярнулася, перабралася ў канадскі Гамільтон. Там хакей і стаў жыццёвай справай ураджэнца Беларусі.

Джон Мішук памёр у Канадзе ў 2025 годзе. У 2019 годзе ён здолеў наведаць Беларусь і Налібакі. На радзіме Мішук пабываў упершыню за 76 год.

Падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️
  • ❤ 4
  • 🔥 4
  • 🥰 1
  • 👏 1
  • 🏆 1
More from @karonavitauta
  1. Sep 28, 2026🔻 Чаму мадзяр Стэфан Баторы можа прэтэндаваць на званне самага беларускага князя і караля…
  2. Sep 27, 2026🔻 Калі б Стэфан Баторы дажыў да сёння, ён стаў бы знаходкай для коўчаў і матыватараў - як…
  3. Sep 18, 2026🔻Так абіралі першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Дата 18 верасня 1991 года, безумоўна,…
  4. Sep 17, 2026🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё сваё жыццё дзякуе бел…
  5. Sep 15, 2026🔻Беларус уратаваў Леніна. Не даў гісторыі шанса пайсці іначай. ...Часу на роздумы Сцяпан…
  6. Sep 5, 2026Разгадваем учорашні квіз! Мы запыталіся, каго ў Браславе называлі «нарбутамі». Слушны адка…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →