TGViewer
Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 @karonavitauta · 107 subscribers
Post #64 469
🔻 Газет і рэдактараў у Беларусі было шмат. Але менавіта Ўлас зрабіў “Нашу Ніву” вялікай.

Ён першым настроіў на патрэбную хвалю малапісьменную тады яшчэ беларускую нацыю - мільён асобнікаў “Нашай Нівы” за 8 гадоў, ад 1906 да 1914 года, гэта яго поспех - Аляксандра Ўласава.
- У нас было вельмі мала сілаў, вельмі мала грошай, але вельмі шмат энтузіязму ,

-  гэты шчыры SWOT-аналіз Уласава гучыць як беларускі праклён і шчасце адначасова.

Уласаў нарадзіўся ў 1874 годзе 28 жніўня ў Вілейцы, але давялося пажыць і ў Пінску і ў Менску.

Што ён беларус і што гэта на ўсё жыццё, ён зразумеў у самым пачатку 90-х гадоў ХІХ стагоддзя на лекцыях выдатнага менскага выкладчыка гісторыі Генрыка Татура. Ад яго Ўласаў упершыню пачуў пра Вітаўта і Кейстута, пра каралёў і паўстанні.

🚩 Драматычны лёс аднаго з першых нацыянальных медыяменеджараў тут - https://karonavitauta.org/public/ulasa-alyaksandr

Падпісвайся на Карону Вітаўта! ❤️
  • ❤ 5
  • 👍 1
  • 🔥 1
  • 👏 1
More from @karonavitauta
  1. Sep 29, 2026„He shoots, he scores! Янка!” ❤️ Чарговы сезон NHL стартуе сёння за акіянам! І сёння ж, 29…
  2. Sep 28, 2026🔻 Чаму мадзяр Стэфан Баторы можа прэтэндаваць на званне самага беларускага князя і караля…
  3. Sep 27, 2026🔻 Калі б Стэфан Баторы дажыў да сёння, ён стаў бы знаходкай для коўчаў і матыватараў - як…
  4. Sep 18, 2026🔻Так абіралі першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Дата 18 верасня 1991 года, безумоўна,…
  5. Sep 17, 2026🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё сваё жыццё дзякуе бел…
  6. Sep 15, 2026🔻Беларус уратаваў Леніна. Не даў гісторыі шанса пайсці іначай. ...Часу на роздумы Сцяпан…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →