Грамадская спілка «Беларуская супольнасць Украіны» накіравала ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны заўвагі да праекта закона, апублікаванага 24 верасня 2026 года.
Мы падтрымліваем канцэпцыю законапраекта, але прапануем дапрацаваць яго ў частцы:
🔹 легалізацыі знаходжання беларусаў, якія не могуць абмяняць пашпарты;
🔹 атрымання часовага і пастаяннага відаў на жыхарства;
🔹 абароны правоў дзяцей і сем’яў грамадзян Украіны;
🔹 захавання прававых гарантый пасля спынення ваеннага становішча.
Для многіх беларусаў атрыманне новага пашпарта ў Беларусі немагчымае або небяспечнае. Таму неабходныя справядлівыя працэдуры, якія дазволяць абараніць правы людзей, што звязалі сваё жыццё з Украінай.
Выказваем шчырую падзяку нашаму прадстаўніку ў Львове — Яўгенію Гушчанкову, члену Рады адвакатаў Львоўскай вобласці, а таксама Радзе адвакатаў і ўсім юрыстам, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дакумента.
Мы працягнем працаваць над заканадаўчымі рашэннямі, якія забяспечаць беларусам прававую пэўнасць ва Украіне.
Post #107741
26
Forwarded from ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ




