TGViewer
ДзеЦікава ДзеЦікава @dzecikava · 180 subscribers
Post #2362 70
🎥🎺 Кiнэмо: калі нямое кіно зноў пачынае гаварыць

Тапёр – самая хутка зніклая і забытая прафесія. На пачатку ХХ стагоддзя музыкі дапаўнялі нямое кіно падчас сеансаў акампанементам на піяніна, а ўжо ў 1930-я гады з’явіўся гукавы кінематограф.


Некалькі гадоў таму група энтузіястаў з Менску падхапіла гэтую ідэю агучвання фільмаў і пачала ладзіць кінаканцэрты, на якіх дэманстравалася нямое кіно, а музыкі выконвалі нажывую свае творы, напісаныя спецыяльна для паказу.

У сталіцы кінаканцэрты праводзяцца ў атмасферы музея Азгура, а з цягам часу праект прыйшоў і ў рэгіёны. І сёння адзін з уікэндаў жніўня насычаны подыхам восені, музыкай і чорна-белым экранам.

Гэта толькі на першы погляд падаецца: ну каму сёння цікавае нямое кіно? Чорна-белая плёнка, іншая манера гульні, наіўныя сюжэты. Але ўсё мяняецца, калі пачынае гучаць жывая музыка.

«Кінэмо» – адзіны ў Беларусі штогадовы культурна-адукацыйны праект у сферы нямога кіно і сучаснай музыкі. Яго асноўная задача – папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кінематографа праз сродкі сучаснай музыкі. Гучыць мудрагеліста, але на справе ўсё геніяльна проста: бяруць шэдэўр сусветнага кіно, запрашаюць музыкаў, тыя некалькі месяцаў ствараюць арыгінальны акампанемент, а потым выконваюць яго ўжывую падчас дэманстрацыі фільма.

📌 Чытаць далей…
———
Дзецікава – канал пра Берасце і берасцейцаў
  • ❤ 7
  • 👍 3
  • 🥰 1
  • 🤩 1
  • 💘 1
More from @dzecikava
  1. Oct 5, 2026🤩 У Берасці выйшаў гайд па дворыках для турыстаў і мясцовых. У аснове кнігі – аўтарскі ма…
  2. Oct 3, 2026💙Палюбіць жыццё ці ўзняцца як фенікс. Жыццё бывае непрадказальным і любіць падносіць сюрп…
  3. Oct 3, 2026🚤 Па Мухаўцы зноў можна пракаціцца на цеплаходзе Сёння ў Берасці зноў запрашаюць на рачны…
  4. Oct 2, 2026Ваша Берасце ❤️ 🖼аўтары здымкаў: • anka.abramka • chopanastasi • leya.belaya • mrs.amourr…
  5. Oct 2, 2026🎭 Сэт «Маскарад»: ужо заўтра ў «Доме Кофе» Dom__coffee разам з тэатрам запускаюць лімітав…
  6. Oct 2, 2026🏃🏽🦮🏃🏻‍♀️🐕‍🦺 Дапамагу на бягу, або як аб’ядналі спорт і дабрачыннасць. Бярэсце цяжка…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →