‼️ Спіс «экстрэмістаў» не абнаўляецца ўжо тры тыдні
Апошнія гады МУС абнаўляў так званы спіс «экстрэмістаў» кожную пятніцу. Але 25 верасня чарговае абнаўленне з'явілася на сайце і амаль адразу знікла.
З таго часу не было апублікавана ніводнага новага спіса, а на самім сайце вісіць спіс з апошнім абнаўленнем ад 18 верасня і паведамленне аб тэхнічнай памылцы.
Тое, што абнаўленні перасталі публікаваць, не азначае, што людзей перасталі туды ўносіць. Хутчэй, інфармацыю пра рэпрэсіі сталі хаваць ад публічнасці яшчэ больш.
Сёння пра новыя затрыманні, суды і прысуды мы можам даведацца амаль толькі ад вас — родных, сяброў, калег, суседзяў затрыманых.
📩 Калі вы ведаеце пра палітычны пераслед — затрыманне, суд, прысуд, — дашліце нам інфармацыю праз сайт.
🧷 stayrebel.fun/contacts — без VPN
Post #3264
250


- ❤ 11
- 🤬 3