Некалькі месяцаў мы ладзілі такія сустрэчы для тых, хто прайшоў праз зняволенне і рэпрэсіі. Гэты цыкл падыходзіць да канца, і мы хочам завяршыць яго тым, з чаго пачыналі, — размовай пра ПТСР.
Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў новай краіне? Ці вернемся мы калі-небудзь дадому? Якой будзе будучыня?
Нявызначанасць, міграцыя, посттраўматычны досвед — гэта, бадай, найбольш актуальныя праблемы для людзей пасля вызвалення. Таму на апошняй сустрэчы пагаворым пра тое, як жыць у нявызначанасці і як будаваць сваё жыццё далей.
Абмяркуем ⤵️
🟣як нявызначанасць уплывае на псіхіку
🟣чаму яна так знясільвае
🟣дзе шукаць адчуванне ўстойлівасці, калі знешніх гарантый няма
🟣якія ўнутраныя і знешнія рэсурсы дапамагаюць захоўваць апору і рухацца далей
✏️ Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі.
*Прыйсці можна незалежна ад таго, ці былі вы на папярэдніх сустрэчах.
Дата: 7 кастрычніка, серада
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн
Гатовых адказаў, на жаль, няма ні ў кога. Але і заставацца з усім гэтым сам-насам таксама не абавязкова. Давайце падумаем разам, што рабіць далей 💔
Прыходзьце самі і запрашайце блізкіх!
