🟥 Катаванні як сістэма: вынікі навуковага даследавання пра досвед беларускіх палітвязн:іц
У міжнародным навуковым часопісе Torture, які выдае Міжнародная рада па рэабілітацыі ахвяр катаванняў IRCT, выйшла даследаванне пра катаванні і жорсткае абыходжанне з былымі беларускімі палітвязн:іцамі пасля 2020 года.
📌 Яго падрыхтавала міждысцыплінарная каманда розных спецыялістаў, у тым ліку:
• псіхіятр Уладзімір Пікірэня
• заснавальніца Dissidentby Марына Касінерава
• псіхалагіня Юлія Лагвіненка
• прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта Андрэас Мэркер, які шмат гадоў даследуе наступствы палітычнага зняволення ў Еўропе
У даследаванні ўдзельнічалі 77 былых палітвязн:іц, якія пасля вызвалення былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Людзей апытвалі хутка пасля выезду. Гэта важна, бо большасць даследаванняў палітычнага зняволення ў свеце апісваюць досвед людзей праз гады і нават дзесяцігоддзі.
Галоўныя вынікі — у картках 🔽
Навуковая публікацыя — гэта больш чым сведчанне. Гэта доказная база, сабраная па навуковай метадалогіі, на якую могуць абапірацца лекары, псіхолагі, юрысты і міжнародныя механізмы прыцягнення да адказнасці.
🧷Поўная версія даследавання
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто знайшоў сілы падзяліцца сваім досведам 💜
Post #3254
294










- ❤ 8
- 👍 4
- ✍ 3
- 🔥 2
- 💯 1
- 💔 1