TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #3253 238
❗️16 кастрычніка над заснавальнікамі нашай арганізацыі пачнецца завочны суд

28 жніўня супраць Марыны і Вячаслава Касінеравых распачалі спецыяльную (завочную) крымінальную вытворчасць.

📌 Цяпер жа стала вядома, што пасяджэнне ў судзе Заводскага раёна Мінска прызначана на 16 кастрычніка.

Улады прад’яўляюць наступныя абвінавачванні:

⏺ ч.1 ст.361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання
⏺ ч.4 ст.16 і ч.3 ст.130 — распальванне сацыяльнай варожасці ў ролі арганізатараў
⏺ ч.4 ст.16 і ст.369-1 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь у ролі арганізатараў
⏺ ч.4 ст.16 і ч.1 ст.368 — абраза Прэзідэнта ў ролі арганізатараў
⏺ ч.2 ст.361-4 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Марыне дадаткова інкрымінуюць паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім.

Усё гэта — за нашу праваабарончую працу. Але мы, як і раней, працягваем працаваць: дапамагаем палітвязням і іх сем'ям, вядзем маніторынг рэпрэсій і адстойваем правы беларуса:к, якія пацярпелі ад рэжыму. Ніводзін з нашых праектаў не спыняецца.

Калі вы хочаце падтрымаць нас — падтрымайце палітвязняў 🔽

🔴 Станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай, дапамажыце сабраць пасылку, напішыце ліст, дашліце нам падрабязнасці гісторыі.

Дзякуй, што застаецеся неабыякавымі ♥️

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
  • ❤ 19
  • 💔 7
More from @dissidentby
  1. Oct 8, 2026🟥 Катаванні як сістэма: вынікі навуковага даследавання пра досвед беларускіх палітвязн:іц…
  2. Oct 6, 2026🗓 На гэтым тыдні ў нас толькі адна сустрэча самападтрымкі разам з «Вольнымі», і яна ўжо з…
  3. Oct 5, 2026🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 9 чалавек: 1. Кірыл Сасноўскі (прызнаны…
  4. Oct 2, 2026У гэтым пасце мы звяртаемся да ўсіх, хто прайшоў праз зняволенне ⤵️ Памятаеце, як вы радав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →