TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #1946 1.8K
​#dissidentby

🕊 Пакуль усе не будуць вольныя!

Больш, чым за месяц таму, фонд «Краіна для жыцця» разам з ініцыятывай падтрымкі палітвязняў «Dissidentby» запусцілі інфармацыйную кампанію «Пакуль усе не будуць вольныя», дзе вядомыя беларусы і беларускі падтрымліваюць нашых палітычных зняволеных не толькі інфармацыйна, але і напрамую. На пряцагу гэтага часу ў кампаніі ўжо прынялі ўдзел 9 чалавек. Яны сталі голасам тых, хто зараз знаходзіцца у турмах і пазбаўлены магчымасці быць пачутымі.

Эфектыўная падтрымка чалавека ў‌ зняволенні не можа быць разавай‌. Толькі рэгулярнае ў‌ключэнне палітычных актараў, апазіцый‌ных лідэраў‌, сусветнай супольнасці і дыяспар, а таксама жыхароў‌/ак краіны можа гарантаваць захаванне фізічнага і псіхалагічнага здароў‌я дысідэнтаў‌ і іх блізкіх. Акрамя таго, людзі уўнутры краіны часта запалоханыя і не гатовы гаварыць аб сваіх блізкіх з-за страху пераследу. Тым гучней павінен быць голас тых, хто такую магчымасць мае, знаходзячыся па-за дасяжнасцю крывавых лап дыктатуры.

🔺 Як гэтага дасягнуць?

Найбольш чуваць у сучасным свеце галасы вядомых прадстаў‌нікоў‌/іц праваабарончай‌ супольнасці, грамадзянскіх актывістаў‌/ак, апазіцыйных лідэрауў/ак і журналістаў‌/ак. Менавіта яны маглі б узяць апякунства над тым ці іншым вязням/вязынкай‌ рэжыма, каб абараняць інтарэсы зняволенага/ай‌ на розных медыя-пляцоў‌ках, у СМІ, агучваць праблемы не размытых тысяч палітвязняў, а канкрэтнага чалавека і яго сям'і.
  • ❤ 12
  • 👍 3
More from @dissidentby
  1. Oct 8, 2026🟥 Катаванні як сістэма: вынікі навуковага даследавання пра досвед беларускіх палітвязн:іц…
  2. Oct 7, 2026❗️16 кастрычніка над заснавальнікамі нашай арганізацыі пачнецца завочны суд 28 жніўня супр…
  3. Oct 6, 2026🗓 На гэтым тыдні ў нас толькі адна сустрэча самападтрымкі разам з «Вольнымі», і яна ўжо з…
  4. Oct 5, 2026🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 9 чалавек: 1. Кірыл Сасноўскі (прызнаны…
  5. Oct 2, 2026У гэтым пасце мы звяртаемся да ўсіх, хто прайшоў праз зняволенне ⤵️ Памятаеце, як вы радав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →