TGViewer
dissidentby dissidentby @dissidentby · 1.33K subscribers
Post #1919 4.59K
​#dissidentby

🔥 Сёння мы рады паведаміць пра запуск інфармацыйнай кампаніі "Пакуль усе не будуць вольныя"!

👉На сённяшні дзень, калі свет спрабуе справіцца з усведамленнем вайны ў Еўропе, а таксама яшчэ не ўсвядоміў да канца трагедыю землятрусу ў Турцыі, людзі часткова забыліся на палітвязняў у нашай краіне. На вялікі жаль, працэс барацьбы з дыктатурай Беларусі не атрымаўся хуткім. Замест чаканага пасля падзей 20-га года спрынту мы атрымалі доўгі крос, з вялікай колькасцю перашкод і падводных камянёў.

❤️На гэтым працяглым шляху мы, неабыякавыя і салідарныя,- адзіныя, хто можа быць голасам ізаляваных ад грамадства людзей.Эфектыўная падтрымка чалавека ў зняволенні не можа быць разавай.Толькі рэгулярнае ўключэнне палітычных актараў, апазіцыйных лідэраў, сусветнай супольнасці і дыяспар, а таксама жыхароў/ак краіны можа гарантаваць захаванне фізічнага і псіхалагічнага здароўя дысідэнтаў і іх блізкіх.

🙌 Вядомыя беларусы і беларускі стануць Апекунамі для нашых палітвязняў і будуць распавядаць пра сваіх падапечных усяму свету, а мы - вам пра іх дзеянні!

⚡️Пачынаем ад сёння і ўжо пазнаемім вас праз некалькі гадзін з першай Апекункай ;)
  • ❤ 22
  • 🔥 4
  • 🤔 1
More from @dissidentby
  1. Oct 8, 2026🟥 Катаванні як сістэма: вынікі навуковага даследавання пра досвед беларускіх палітвязн:іц…
  2. Oct 7, 2026❗️16 кастрычніка над заснавальнікамі нашай арганізацыі пачнецца завочны суд 28 жніўня супр…
  3. Oct 6, 2026🗓 На гэтым тыдні ў нас толькі адна сустрэча самападтрымкі разам з «Вольнымі», і яна ўжо з…
  4. Oct 5, 2026🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 9 чалавек: 1. Кірыл Сасноўскі (прызнаны…
  5. Oct 2, 2026У гэтым пасце мы звяртаемся да ўсіх, хто прайшоў праз зняволенне ⤵️ Памятаеце, як вы радав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →