«Перад табой тое, на што ўжо не было надзеі, вера была страчаная, чаканні свядома забітыя», — піша Уладзь Лянкевіч, паэт, перакладчык і музыка пра 2020 год. «Здарылася тое, чаго не мусіла быць, а значыць, яно магчымае зноў».
Але ж пакуль жыццё ідзе далей. «Пратрымаўся я ў Беларусі да сярэдзіны 2023 году, вынесла ў Польшчу», — распавядае Уладзь сваю гісторыю. І з лёгкасцю закранае важкую тэму — будучыню эмігранта.
«Дык вось кажуць: ужо цяпер выбірай сабе могілкі. ...Як што якое, то любы пляцык зямлі на прасторах РБ мне пасуе. Гэта быў пункт першы майго запавету. Другая і апошняя неад’емная ўмова — зрабіце надпіс на маім крыжы па-беларуску. Хачу, прашу, патрабую, благаю!».
Эсэ Уладзя Лянкевіча ўражанні і надзеі пасля 2020-га і спецыфічны аптымізм эмігранта — чытайце на dekoder.
👉 Deutsch: https://www.dekoder.org/be/article/tastament
👉 Schwedisch: https://penopp.org/sv/artiklar/testamente?language_content_entity=sv
👉 Englisch: https://www.eurozine.com/my-testament/
