«Дзіўныя глыбакаводныя рыбы з ліхтарыкамі над галовамі ў выніку падводнай катастрофы падняліся з глыбінь... Так мне бачыцца з’яўленне большай колькасці маіх суайчынніц і суайчыннікаў за мяжой за апошнія гады праз палітычны крызіс у Беларусі»,
— піша Анка Упала, таксама вымушаная пакінуць Беларусь.
Пісьменніца дзеліцца з чытачамі асабістым вострым адчуваннем за межамі Беларусі — адчуваннем нацыянальнага сіроцтва.
У сваім эсэ для праекта «Беларусь — Зазірнуць у будучыню» яна задаецца пытаннем, што засталося ад зменаў, пачатых у 2020 годзе.
«Хто вы?» — пытанне, якое ўзнікла тады і засталося дасёння. «І мы пачалі на яго адказваць. Не толькі іншым, але і сабе. І, адказваючы, нешта разумець пра сябе лепей». Адказваць, рассеяўшыся па свеце і застаючыся ў сваёй краіне
https://www.dekoder.org/be/article/siroty-europy
