TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #67 352
Павольны выдых зьмяняе працу мазгоў і робіць нас сьмялейшымі

Нашае дыханьне здольнае наўпрост уплываць на тое, як мазгі ацэньваюць рызыкі й узнагароды. Нямецкія дасьледнікі выявілі, што сьвядомае падаўжэньне выдыху зьмяняе сэрцавы рытм і робіць чалавека больш схільным да рызыкоўных крокаў.

У экспэрымэнтах браў удзел 41 чалавек. Падчас прыняцьця рашэньняў, зьвязаных з рызыкай, удзельнікі дыхалі альбо ў сваім звычайным тэмпе, альбо паводле адмысловай схемы з павольным выдыхам: 2 сэкунды ўдыхаць і 8 выдыхаць. У гэты час навукоўцы фіксавалі мазгавую актыўнасьць з дапамогай фМРТ, а таксама сачылі за сэрцавым рытмам, рэакцыяй скуры й зрэнак.

Аказалася, што працяглы выдых ня проста запавольваў частату біцьця сэрца й павялічваў варыябэльнасьць рытму, але й мяняў нэўронную апрацоўку інфармацыі. Так удзельнікі пачыналі часьцей выбіраць рызыкоўныя варыянты ў прапанаваных тэставых заданьнях. А наступны аналіз паказаў, што такія зьмены ў паводзінах адбываліся праз падвышаны фокус мазгоў на ўзнагародзе.

Паведамляецца, што ў рызыкоўных удзельнікаў назіралася павышаная актыўнасьць у вэнтрамэдыяльнай прэфрантальнай кары і перадкліньні (precuneus) – зонах, дзе адбываецца рэгуляцыя біцьця сэрца й ацэнка патэнцыйнай карысьці.
  • ❤ 15
  • ✍ 9
  • 👍 4
  • 🤔 4
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →