TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #66 420
Аўстралійскія дасьледнікі выявілі, што гарбата й кава маюць адрозны, прынамсі для жанчын, уплыў на стан касьцявой тканкі ў старэйшым веку. Вынікі 10-гадовага дасьледаваньня з выбаркай амаль 10 000 жанчын у веку больш за 65 гадоў апублікаваныя ў Nutrients. Аўтары ацэньвалі сувязь між рэгулярным спажываньнем згаданых напояў і зьменамі мінэральнай шчыльнасьці касьцей у вобласьці тазасьцегнавога сустава і шыйкі сьцегнавой косьці.

Аказалася, што ў удзельніц, якія рэгулярна пілі гарбату, шчыльнасьць касьцей тазасьцегнавога сустава была крыху вышэйшай у параўнаньні з тымі, хто гарбату ня піў. Розьніца была невялікай, але статыстычна значнай, таму аўтары тлумачаць яе наяўнасьцю ў гарбаце катэхінаў. Гэтыя рэчывы самі па сабе запавольваюць разбурэньне касьцяной тканкі праз стымуляцыю ўтварэньня новай.

Уплыў кавы падаецца больш складаным. Спажываньне ўмеранай колькасьці напою (да 3 кубкаў на дзень) аніяк не адбілася на трываласьці касьцей, а вось пры большай колькасьці напояў мінэральная шчыльнасьць заўважна зьніжалася. Лябараторныя зьвесткі сьведчаць, што кафэін можа перашкаджаць засваеньню вапна (Ca), хоць малако ў каве можа нівэляваць гэты эфэкт. Акрамя таго, нэгатыўны ўплыў надмернага спажываньня кавы быў выразьней у жанчын з высокім узроўнем спажываньня альгаколю.

Дасьледнікі падкрэсьлілі, што выяўленыя зьмены даволі сьціплыя й не вымагаюць радыкальнай зьмены штодзённых звычак.
  • 👍 14
  • 👀 6
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →