TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #65 369
Кетагенная дыета з надзвычай нізкім утрыманьнем вугляводаў і высокімі ўзроўнямі тлушчоў і бялкоў забясьпечвае выразьнейшыя зьмены ў мэтабалізьме, чымся міжземнаморская й дыета з абмежаваньнем тлушчоў. Пасьля 4-5 месяцаў (!) на кетагенным рацыёне амаль палова пацыентаў з атлусьценьнем і прэдыябэтам страціла дыягнастычныя прыкметы прэдыябэту. Вынікі апублікаваныя ў Cell.

У дасьледаваньне паклікалі 42 асобы з атлусьценьнем, прэдыябэтам і тлушчавай хваробай печані. Іх разьмеркавалі на тры групы паводле рацыёну: кетагенны (4% дзённых калёрыяў з вугляводаў і 73% з тлучшоў), міжземнаморскі (50% і 35% адпаведна) і дыета з абмежаваньнем толькі тлушчоў (70% і 15%). Усе прадукты харчаваньня ўдзельнікі атрымлівалі выключна ад дасьледнікаў, а тыя ў сваю чаргу, рэгулявалі калярыйнасьць так, каб кожны чалавек страціў каля 10% вагі за 4-5 месяцаў.

Нягледзячы на аднолькавую страту вагі ва ўсіх трох групах, кетагенная дыета выклікала найбольш значныя зьмены мэтабалізму. Напрыклад, колькасьць тлушчу ў печані тут зьнізілася на 67% праз падвышэньне канцэнтрацыі глюкагону – гармону, які і выводзіць тлушч зь печані (для астатніх груп гэты паказьнік не перавышаў 45%). Таксама ў кета-групе адбывалася выразнае зьніжэньне ўзроўню інсуліну, а вось халестэрын, на дзіва, заставаўся ў норме.

Пасьля такога выпрабаваньня 50% удзельнікаў на кета-дыеце цалкам пазбавіліся прыкмет прэдыябэту, у той час як для міжземнаморскай і малатлушчавай групы гэты паказьнік склаў 29% і 7% адпаведна.

*кетагенная дыета пасуе ня ўсім, трэба параіцца з лекарам
  • 👍 15
  • ❤ 7
  • 🤔 4
  • 😢 1
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →