TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #62 453
Усяго тры хвіліны інтэнсіўнага спрынту могуць выклікаць у арганізьме малекулярную рэакцыю, якая кардынальна адрозьніваецца ад вынікаў паўтарагадзіннага трэнаваньня ў сярэднім тэмпе. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Унівэрсытэту Ракфэлера, параўнаўшы біяхімічны адказ арганізму на фізычныя нагрузкі рознай інтэнсіўнасьці.

У межах дасьледаваньня аўтары вывучылі зьмены ў складзе крыві пасьля шасьці 30-сэкундных спрынтаў з максымальнай аддачай і супаставілі іх з паказьнікамі пасьля 90-хвіліннай язды на ровары. Высьветлілася, што кароткі спрынт адразу пасьля практыкаваньняў зьмяніў амаль чвэрць усіх вымераных бялкоў і больш за 200 мэтабалітаў. У той жа час працяглая, разьмеркаваная язда на ровары закранула толькі каля 0,25% бялкоў. А вось звычайны бег на бегавой дарожцы апынуўся роўна пасярэдзіне паводле свайго ўплыву на склад крыві.

Спрынтэрская нагрузка правакуе імклівы рост канцэнтрацыі бялкоў, адказных за фармаваньне судзін, перабудову тканак і гарманальную сыгналізацыю. На думку аўтараў, частка гэтых бялкоў трапіла ў крывябег праз працэс зразаньня бялковых малекул з паверхні вузаў (ectodomain shedding).

Калі навукоўцы апрацавалі тлушчавыя вузы чалавека сыроваткай крыві, узятай пасьля спрынту, яны зафіксавалі ў іх маштабныя зьмены геннай актыўнасьці. Зьмененыя тлушчавыя вузы пачалі па-іншаму засвойваць пажыўныя рэчывы і рэагаваць на гармоны.

Параўнаньне атрыманых зьвестак з Брытанскім біябанкам паказала, што малекулы, якія зьявіліся ў крывябегу пасьля спрынту, зьвязаныя са зьніжэньнем рызыкі сэрцава-судзінных і мэтабалічных захворваньняў, у тым ліку дыябэту 2-га тыпу і атлусьценьня. З 33 бялкоў з такім засьцерагальным эфэктам спрынт зьмяніў 32, а разьмеркаваная фізычная нагрузка – толькі 3.

Аўтары працы таксама адзначылі, што эфэкт такога магутнага малекулярнага выкіду можа захоўвацца да 8 тыдняў пры ўмове рэгулярных трэнаваньняў. Гэта сьведчыць пра тое, што такая рэакцыя не толькі адказ на стрэс ад нязвыклай нагрузкі, але і фундамэнтальная біялягічная асаблівасьць высокаінтэнсіўных практыкаваньняў.
  • 👍 15
  • 🤔 6
  • ✍ 5
  • 🍓 3
  • ❤ 2
  • 👏 1
  • 🏆 1
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →