TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #59 506
Сабакі ўмеюць адрозьніваць ня толькі ўсьмешку ад нэўтральнага выразу твару, але й шэраг нэгатыўных эмоцыяў, такіх як страх, злосьць і смутак. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы, якія ўпершыню вывучылі мазгавую актыўнасьць сабак у адказ на эмацыйна стан чалавека.

Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе iScience. Дасьледнікі сканавалі мазгі 12 сабак, пакуль тыя разглядалі здымкі людзей з рознымі выразамі твару.

На першым этапе навукоўцы супаставілі рэакцыю на шчасьлівыя й нэўтральныя твары. У васьмі жывёлінаў усьмешкі выклікалі актыўнасьць у скроневай кары і хвастатым ядры, дзе часткова адбываецца апрацоўка складанай інфармацыі і рэгулюецца сыстэма ўзнагароджаньня.

Асабліва цікавай выявілася рэакцыі хвастатага ядра. Паводле аўтараў дасьледаваньня, гэта сьведчыць пра тое, што шчасьлівы выраз твару чалавека мае для сабак выразную эмацыйную каштоўнасьць.

Пасьля гэтага жывёлінам паказвалі твары з чатырма рознымі эмоцыямі: радасьць, злосьць, страх і смутак. Наступны аналіз мазгавой актыўнасьці з дапамогай машыннага навучаньня паказаў, што рэакцыі на нэгатыўныя эмоцыі істотна розьніліся між сабой.

То бок, сабачыя мазгі ня проста дзялілі твары на «пазытыўныя» і «нэгатыўныя», а адрозьнівалі канкрэтныя адценьні кепскага настрою чалавека.

Аўтары мяркуюць, што такая чульлівасьць да чалавечых сыгналаў разьвілася ў сабак падчас прыручэньня. Што праўда, пакуль невядома, ці ўласьцівыя такія патэрны вулічным і адзічэлым сабакам.
  • ❤ 21
  • 👍 4
  • 👏 3
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →