TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #58 401
Багаты на бялок рацыён прынята ўважаць карысным для здароўя, асабліва калі ідзецца пра падтрыманьне мускульнай масы. Аднак агляд больш чым 300 дасьледаваньня сьведчыць, што для людзей з маларухомым ладам жыцьця, надмернае спажываньне бялку можа мець нэгатыўны эфэкт, правакуючы мэтабалічныя парушэньні й скарачаючы працягласьць жыцьця.

Большасьць прааналізаваных публікацый ладзілі на мышах і пацуках. Жывёлам давалі альбо мінімальную норму бялку, неабходную для перадухіленьня дэфіцыту, альбо ўдвая большую дозу. У адным досьледзе пацукі на малабялковым рацыёне жылі амаль на 150 дзён даўжэй, чым тыя, што спажывалі дадатковыя абʼёмы бялку.

Дасьледнікі мяркуюць, што адзін з мэханізмаў такога працэсу зьвязаны з гармонам FGF21. У грызуноў ён аплывае на мазгі, печань, тлушчавую тканку, а таксама дапамагае рэгуляваць узровень цукру ў крыві й скарачаць колькасьць зомбі-вузаў (вузы, каморкі,якія перасталі дзяліцца і мусілі памерці, але штосьці пайшло ня так).

Іншы імаверны мэханізм крыецца ў бялковым комплексе mTORC1, які стымулюе рост вузаў. Зьніжэньне ягонай актыўнасьці быццам перамыкае вузы з рэжыму актыўнага росту ў рэжым самааднаўленьня ды рамонту, што ў экспэрымэнтах на мышах прыводзіла да запавольваньня старэньня й павелічэньня працягласьці жыцьця.

Ужо цяпер пераносіць гэтыя высновы на людзей нельга, бо грызуны істотна адрозьніваюцца ад чалавека паводле мэтабалізму бялку, рэжыму харчаваньня і ўплыву навакольнага асяродзьдзя. Больш за тое, існуюць дасьледаваньні, дзе больш высокае спажываньне бялку ў людзей, наадварот, зьвязвалі са зьніжэньнем рызыкі страты цягліцаў. Таму аўтары агляду не сьцьвярджаюць, што бялок сам па сабе шкодны, вынікі хутчэй паказваюць, што карысьць ад ягонага дадатковага спажываньня напрост залежыць ад фізычнай актыўнасьці і патрэбаў арганізму. Трэнаваным людзям багата бялку неабходна для аднаўленьня цягліц, тады як пры маларухомым спосабе жыцьця ягоны лішак не прыносіць дадатковай карысьці.
  • ✍ 12
  • 🤔 8
  • 👍 5
  • 😱 3
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →