TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #57 493
Сучасныя людзі, імаверна, фармаваліся не ў адным рэгіёне, а ў розных кутках Афрыкі. Доўгі час асобныя групы жылі ізалявана, а пасьля зноў сустракаліся і перамешваліся. Новае дасьледаваньне паказвае, што барʼерам, які разьдзяляў старажытныя папуляцыі, быў ня толькі клімат, але й малярыя.

Навукоўцы прааналізавалі, як зьмянялася рызыка заражэньня малярыяй у Афрыцы ў пэрыяд ад 74 да 5 тысяч гадоў таму – яшчэ да таго, як чалавек масава расьсяліўся за межы кантынэнту й асвоіў земляробства. Дзеля гэтага дасьледнікі абʼядналі палеакліматычныя мадэлі, сучасныя зьвесткі пра арэал малярыйных камароў і эпідэміялягічную інфармацыю.

У выніку стала зразумела, што людзі ўнікалі мясцовасьцяў з высокай рызыкай заражэньня. Такія рэгіёны станавіліся прыроднымі барʼерамі, якія на працяглы час адразалі суполкі адна ад адной. Аўтары працы мяркуюць, што гэта істотна паўплывала на тое, як розныя групы сустракаліся, абменьваліся генамі і як у рэшце склалася сучасная генэтычная разнастайнасьць чалавецтва. Атрымліваецца, малярыя была ня проста небясьпечнай інфэкцыяй, а і важным чыньнікам нашай эвалюцыі.

Вядома, прамых сьведчаньняў тых часоў бракуе празь нястачу старажытнай ДНК, але прапанаваны падыход адкрывае новыя магчымасьці, каб зразумець, як хваробы кіравалі эвалюцыяй чалавека яшчэ ў глыбокай старажытнасьці.
  • ❤ 18
  • 👍 9
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →