TGViewer
cybulinka | навуковыя навіны cybulinka | навуковыя навіны @cybulinka · 305 subscribers
Post #56 572
Папулярныя мабільныя праграмы, якія праз штучны інтэлект вызначаюць калярыйнасьць страваў па адным толькі фотаздымку, могуць істотна памыляцца. Дасьледнікі высьветлілі, што такія сэрвісы ў сярэднім заніжаюць колькасьць калёрыяў прыкладна на трэць – асабліва калі справа тычыцца тлустай ежы. Цікава й тое, што падобныя функцыі найчасьцей платныя.

Каб праверыць чатыры папулярныя праграмы для падліку калёрыяў, навукоўцы ўзялі 102 стравы. Усе яны былі прыгатаваныя на спэцыяльнай мэтабалічнай кухні, дзе кожны інгрэдыент узважвалі з дакладнасьцю да 0,1 грама. Гэта дазволіла параўнаць разьлікі штучнага інтэлекту з рэальным складам ежы.

Аказалася, што ў сярэднім праграмы «гублялі» ад 250 да 345 кілякалёрыяў на адну порцыю. Найбольш праграмы памыляліся ў тлушчах – іхную колькасьць заніжалі прыкладна на 30 грамаў.

Папярэдні аналіз таксама паказаў, што штучны інтэлект горш ацэньвае стравы зь нізкім утрыманьнем вугляводаў (напрыклад, для кетагеннай дыеты), бо якраз у іх тлушчу найбольш. Пры гэтым сам узровень вугляводаў сэрвісы вызначалі куды дакладней.

На думку дасьледнікаў, фотаздымкі могуць быць карысным інструмэнтам для кантролю харчаваньня, але цалкам перакладаць на іх адказнасьць не варта. Каб дакладней ацаніць рацыён, лепш дадаткова пазначаць памер порцыяў або выкарыстоўваць іншыя мэтады падліку.

Адзначу, што гэта пакуль толькі папярэднія вынікі. Іх прадставілі на штогадовай канфэрэнцыі NUTRITION 2026 Амэрыканскага таварыства харчаваньня, і яны яшчэ чакаюць публікацыі ў рэцэнзаваным навуковым часопісе.
  • 😁 14
  • 🤷‍♂ 6
  • 👾 4
  • 👍 3
More from @cybulinka
  1. Oct 6, 2026Мазгавы хаос замест адключэньня: навукоўцы высьветлілі, чаму агульны наркоз пазбаўляе прыт…
  2. Oct 2, 2026Сабакі прыслухоўваюцца да зычных гукаў у нашых словах Калі сабакі слухаюць гаворку сваіх у…
  3. Sep 28, 2026Гранаты й грэцкія арэхі палепшылі працу сэрца пры цяжкай форме нястачы Прыроднае злучэньне…
  4. Sep 23, 2026Post #72
  5. Sep 21, 2026Падобна на тое, што чалавечыя мазгі складаюцца з двух асобных органаў Шмат стагодзьдзяў у…
  6. Sep 14, 2026Менш і хутчэй. Як шпацырам зьнізіць рызыку заўчаснай сьмерці? Меншая норма штодзённай хады…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →