Учора на PGE Narodowy адбылося афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда — Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5) у межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве.
Дзякуючы Цэнтру Беларускай Салідарнасці і Інстытуту беларускай кнігі беларускія незалежныя аўтары і выдавецтвы маюць магчымасць прадставіць свае кнігі, праекты і культурныя ініцыятывы на адной з найбуйнейшых літаратурных падзей рэгіёну.
▶️ Беларускі стэнд працуе цягам усяго кірмашу — з 28 да 31 мая.
🗒 У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі, дыскусіі пра беларускую літаратуру, мову, культуру, памяць, свабоду слова і сучаснае незалежнае кнігавыданне.
Гэта важная магчымасць для беларускай культуры гучаць у міжнароднай прасторы, сустракацца з чытачамі і будаваць новыя культурныя сувязі.
📍 PGE Narodowy
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
Post #4935
2.96K






- ❤ 29
- 🤗 4
- 👍 3
- ☃ 2