📢 Запрашаем на інфармацыйную сустрэчу для сеньёраў!
Запіс на сустрэчу абавязковы!
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на сустрэчу з прадстаўнікамі NFZ — Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў Польшчы.
Падчас сустрэчы вы зможаце даведацца:
▶️ як карыстацца медыцынскай дапамогай у рамках NFZ
▶️ як запісвацца да лекараў і спецыялістаў
▶️ дзе шукаць неабходную медыцынскую інфармацыю і падтрымку
▶️ якія правы маюць пацыенты ў Польшчы
▶️ якімі бясплатнымі медыцынскімі паслугамі могуць карыстацца сеньёры
▶️ якія праграмы прафілактыкі і падтрымкі здароўя дзейнічаюць для людзей старэйшага ўзросту ўзросту
💬 Падчас сустрэчы будзе забяспечаны пераклад на беларускую мову, а таксама магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам NFZ.
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава
📅 28 мая
🕚 11:00
Працягласць сустрэчы — каля 1,5 гадзіны
Запісацца можна праз Тэлеграм: @cbs_kontakt
Будзем радыя бачыць вас!
Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй у межах праграмы CERV «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады.
Post #4933
3.24K

- ❤ 11
- 👍 8
- 👌 3
- ☃ 1