TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4932 3.25K
31.05.2026, 12:00

📚 Літаратуразнаўца ў турме. Сустрэча з Аляксандрам Фядутам

З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.

📖 31 траўня адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Фядутам — літаратуразнаўцам, палітолагам і аўтарам кнігі «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”», выдадзенай выдавецтвам «Полацкія Лабірынты» і напісанай у следчым ізалятары КДБ.

📍 31.05.2026 | 12:00

Гэта будзе размова не толькі пра адзін з найважнейшых твораў беларускай літаратуры, але і пра досвед зняволення, лёс інтэлектуала ў аўтарытарнай дзяржаве, памяць, унутраны супраціў і літаратуру як прастору свабоды.

Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Полацкія Лабірынты».

🕒 Час працы кірмашу:

28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00

🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
  • ❤ 16
  • 👍 8
  • 🤡 3
  • 🥰 2
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →