📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 31 траўня адбудзецца сустрэча вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» выдавецтва «Sviedki».
Віктар Бабарыка — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, мецэнат культуры і былы палітвязень. Размова будзе прысвечаная яго гісторыі, падзеям 2020 года, механізмам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, а таксама сіле чалавека, які нават ва ўмовах турмы застаўся ўвасабленнем грамадзянскай годнасці і мужнасці.
📍 31.05.2026 | 13:00
У сустрэчы возьме ўдзел адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч.
Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Sviedki».
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
Post #4931
3.31K

- ❤ 22
- 👍 17
- 💩 16
- ⚡ 1