TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4929 3.55K
Дарагія сябры ❤️

Да нас у ЦБС працягваюць звяртацца былыя палітвязняволеныя, якія толькі нядаўна былі вымушаныя пакінуць Беларусь і прыехаць у Польшчу. Сярод іх — сем’і з дзецьмі, людзі, якія пачынаюць жыццё нанова і часта маюць патрэбу ў самых базавых рэчах.

Наш буцік з вопраткай і абуткам працягвае працаваць і падтрымліваць тых, каму гэта цяпер асабліва неабходна.

Сёння нам вельмі патрэбныя:

▶️ мужчынскае і жаночае адзенне на вясну 👗👕
▶️ мужчынскі і жаночы абутак 👠👞
▶️ дзіцячае адзенне і абутак 👟

Калі ў вас ёсць чыстыя і акуратныя рэчы ў добрым стане, якімі вы гатовыя падзяліцца — мы будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку ❤️

Прынесці рэчы можна да нас у ЦБС па адрасе: Oleandrów 6-2, Warszawa з панядзелка па суботу з 9.00 да 19.00.

Вашыя рэчы могуць стаць для кагосьці важнай дапамогай і адчуваннем таго, што яны не засталіся сам-насам са сваёй сітуацыяй.

Дзякуй кожнаму, хто дапамагае 😊
  • ❤ 67
  • 👍 5
  • ☃ 3
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →