TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4923 4.63K
Кожны дзень у ЦБС звяртаюцца людзі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вельмі часта гэта людзі, якім не хапае самых базавых рэчаў — адзення і абутку.

Мы працягваем падтрымліваць іх, дапамагаючы аднавіць паўсядзённае жыццё і вярнуць адчуванне стабільнасці і бяспекі.

☀️ З надыходам вясны і лета мы асабліва востра адчуваем недахоп:

— лёгкага летняга/вясенняга адзення, як мужчынскага так і жаночага
— абутку мужчынскага і жаночага


Калі ў вас ёсць магчымасць — далучайцеся.
Гэтая дапамога сапраўды даходзіць да людзей, якім яна неабходная.

📌 Важна:
Мы прымаем толькі чыстыя, акуратныя і цэлыя рэчы, у стане, прыдатным да выкарыстання.
Калі ласка, ставіцеся да гэтага з павагай — дапамога павінна падтрымліваць, а не зневажаць.

Таксама калі ў вас ёсць магчымасць, то вы можаце набыць падарункавыя сэртыфікаты (на адзенне, абутак і інш.). Гэта дазваляе людзям самастойна выбраць неабходныя рэчы і адчуваць сябе ўпэўнена. (Мы гарантуем справаздачнасць).

Прынесці рэчы вы можаце да нас:

📍 Варшава, Цэнтр беларускай салідарнасці, ul.Oleandrów 6-2
🕘 Пн–Сб: 09:00–20:00

Звязацца з намі можна праз:
Telegram: @cbs_kontakt ці наш Instagram: cbs_help

Дзякуй вам вялікі за вашу падтрымку ❤️
  • ❤ 42
  • 🔥 7
  • ☃ 2
  • 🤝 2
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →