TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4876 3.79K
Перш за ўсё хочам сказаць вам вялікі-вялікі дзякуй 🤍
За ўсё, што вы прыносіце да нас у ЦБС, за кожную дробязь, за ўвагу і клопат. Ваша дапамога сапраўды неацэнная, і тут без перабольшвання — проста няма слоў.

Хочам зараз вас крыху папрасіць.
У нас з панядзелка па нядзелю — пастаянная “тусоўка” 😎😊 Да нас прыходзяць былыя палітвязні: на кансультацыі, размовы, па гарбату, каву, проста пабыць сярод сваіх. А мы не супраць, бо абажаем іх і шчыра рады, што яны прыходзяць.

Часам у нас не проста размовы, а сапраўдная трудатэрапія 😄 Хтосьці з нашых вольных дапамагае з парадкам, хтосьці — з дробнымі справамі, хтосьці проста сядзіць з кубкам гарбаты і маўчыць. І гэта ўсё — нармальнае, жывое жыццё.

Мы адкрыты з раніцы да позняга вечара, і ўсе гэта ведаюць 💛 Таму ёсць рэчы, якія ў нас разлятаюцца з хуткасцю святла ⚡️

Напрыклад:
• гарбата і кава ☕️
• аднаразовыя кубачкі 🥤
• печыва, шакалад і розныя смакалычкі 🍪🍫

Здаецца дробязі, але менавіта з гэтага пачынаецца клопат. Таму калі будзе ў каго магчымасць нам гэта дакупіць, мы будзем вельмі ўдзячныя 😇

Таксама шмат хто з былых палітвязняў ужо раз’ехаўся —
у хостэлы, шелтары, здымныя кватэры. І калі раптам у каго-небудзь ёсць магчымасць дапамагчы з больш “бытавымі” рэчамі, то нам спатрэбяцца:

🪶электрачайнікі
🪶прасы
🪶мікрахвалёўкі, пыласосы (разумеем, што гэта ўжо не дробязі 💸)

Калі гаворка пра пасцель — пасцельная бялізна, коўдры, падушкі — толькі новыя, калі ласка 🛏️

Мы ведаем: кожны дапамагае так, як можа.
І любая падтрымка — маленькая ці большая — для нас вельмі важная.

Калі вы гатовыя нешта набыць або проста хочаце дапамагчы —
напішыце нам у Telegram: @CBS_kontakt.

Мы ўсё падкажам і дамовімся, як зручней.
🤍 Мы тут для людзей — кожны дзень.
🤍 Мы вельмі рады, што яны давяраюць нам.
🤍 Дзякуй, што вы побач з намі.
  • ❤ 75
  • 🥰 5
  • 👌 5
  • ☃ 3
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →