TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4875 4.39K
Мы аказваем сістэмную і рэальную дапамогу былым палітвязням:

⚖️ праводзім юрыдычныя кансультацыі,
🧠 арганізуем індывідуальныя і групавыя заняткі з псіхолагам,
🎓 арганізуем заняткі польскай мовы
📚праводзім заняткі для дзетак, у тым ліку і дзетак з асаблівасцямі.

Гэтым разам, дзякуючы нашаму пяцігадоваму супрацоўніцтву з гатэлем Arche, мы змаглі зрабіць, здавалася б, немагчымае:
⏰ а 5-й раніцы засяліць нашых вызваленых у гатэль.
Дырэктарка гатэля, якая даведалася літаральна ў той жа ранак, што мы сустракаем былых палітвязняў, за некалькі гадзін арганізавала для нас 83 нумары.
Гэта прыклад сапраўднай салідарнасці — не на словах, а ў дзеяннях ❤️

📚 Ужо праз тыдзень пачынаюцца стацыянарныя заняткі па польскай мове — у малых групах, з прафесарам польскай мовы, з разуменнем таго, што людзям патрэбная не проста мова, а інструмент для новага жыцця.

❗️І галоўнае, што мы хочам сказаць выразна і без двухсэнсоўнасцяў:

Мы дапамагаем АБСАЛЮТНА ўсім былым палітвязням.

Для нас не мае значэння:
⏳ калі чалавек быў вызвалены,
🚍 у які час ён прыехаў,
📅 колькі дзён ці тыдняў прайшло з моманту вызвалення.

На сённяшні дзень наш безумоўны прыярытэт — усе былыя палітвязні.

Калі вам патрэбныя:
📖 заняткі па польскай мове
⚖️ юрыдычная дапамога
🧠 псіхалагічная падтрымка
👶 дадатковыя заняткі або дапамога для вашых дзяцей
🤝 нейкія іншыя пытанні

🙏 калі ласка, звяртайцеся да нас.
Мы тут. Мы працуем. Мы не пакідаем. Мы вельмі стараемся дапамагчы.

📩 Напішыце нам на e-mail: info@belaruscenter.eu / helena.n@belaruscenter.eu
📲 або звяжыцеся праз Telegram: @CBSschool

❤️ Цэнтр Беларускай Салідарнасці — гэта месца, дзе вас пачуюць і падтрымаюць.
  • ❤ 88
  • 👍 19
  • 🤗 4
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →