Дзякуй за адчуванне, што нас не забылі!
Гэтыя словы падзякі мы атрымалі ад былых палітвязняў, якія нарэшце апынуліся ў бяспецы 🥹
Пасля шматгадзіннай дарогі з Украіны яны прыехалі ў Варшаву каля чацвёртай ночы. Першым месцам, куды яны трапілі, стаў Цэнтр Беларускай Салідарнасці.
І нават у такі позні час каля ЦБС сабраліся дзясяткі людзей, якія чакалі сваіх герояў. Хтосьці прыйшоў са сцягам, хтосьці з гарачай гарбатай і пледамі.
Палітвязні кажуць, што пасля дарогі яны былі вельмі стомленыя і не мелі сіл на размовы. Але тое, што іх чакалі, аказалася вельмі важным. Гэта дало адчуванне падтрымкі з першых хвілін🫂
Яны просяць перадаць шчыры дзякуй усім, хто прыйшоў у тую ноч, і ўсім, хто сёння дапамагае ім адаптавацца да новага жыцця за мяжой.
