📌 Сёння намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу ва Упраўленні па справах замежнікаў Польшчы з кіраўніцтвам установы і прадстаўнікамі дэпартаментаў, якія займаюцца легалізацыяй замежнікаў.
У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктарка юрыдычнага дэпартаменту Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская, а таксама юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк.
Асноўная ўвага была нададзена практычным крокам па легалізацыі вызваленых беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Польшчы: парадку падачы дакументаў на міжнародную абарону, магчымасці паскоранага разгляду спраў, уліку сітуацыі асобаў без дакументаў, а таксама доступу да сацыяльнай падтрымкі.
❗️Цэнтр Беларускай Салідарнасці працягвае і надалей будзе аказваць прававую і комплексную падтрымку былым беларускім палітвязням у Польшчы, спрыяючы іх легалізацыі, адаптацыі і інтэграцыі ў польскім грамадстве.
Post #4869
5.81K

- ❤ 73
- 👍 14
- ☃ 1
- 🤝 1