‼️Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве гатовы аказваць комплексную, рэальную дапамогу былым палітвязням і іх сем’ям, якія будуць вымушана прыбываць у Польшчу.
Мы разумеем, што вызваленне — гэта толькі пачатак. Наперадзе — новыя выклікі: эміграцыя, легалізацыя, аднаўленне пасля траўмы. Таму мы хацелі б стаць адной з апораў, на якую былыя палітвязні маглі б разлічваць.
ШТО МЫ БУДЗЕМ РАБІЦЬ:
🏨 ЧАСОВАЕ РАЗМЯШЧЭННЕ
Мы будзем дапамагаць з арганізацыяй першаснага заселення пасля прыезду ў Польшчу (у тым ліку — гатэлі).
⚖️ ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ І ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА
Юрыдычны аддзел ЦБС будзе суправаджаць былых палітвязняў у пытаннях: легальнага знаходжання ў Польшчы, дакументаў і статусаў, арыентацыі ў польскай сістэме
📚 ПОЛЬСКАЯ МОВА — АФЛАЙН І АНЛАЙН
Мы адкрыем: афлайн-групы польскай мовы ў нашым цэнтры ў Варшаве і анлайн-групы для тых, хто будзе жыць па-за Варшавай
👨👩👧 ПАДТРЫМКА СЕМ’ЯЎ І ДЗЯЦЕЙ
Дзеці былых палітвязняў змогуць адразу далучыцца да школы дадатковай адукацыі ЦБС, дзе для іх будуць: заняткі па польскай мове, заняткі па ангельскай мове, арт-тэрапія, псіхалагічная падтрымка і іншае.
🧠 ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА
У нас ёсць псіхолаг, але пры неабходнасці мы падключым дадатковых спецыялістаў, якія будуць праводзіць індывідуальныя кансультацыі і групавую падтрымку.
🏢 АДКРЫТАЯ ПРАСТОРА Ў ВАРШАВЕ
Цэнтр Беларускай Салідарнасці будзе адкрыты і даступны, каб:
▶️ прыйсці і пабыць у бяспечнай прасторы
▶️ папрацаваць
▶️ сустрэцца з людзьмі
▶️ выпіць кавы ці гарбаты
▶️ не заставацца сам-насам з цяжкасцямі
Мы хочам, каб кожны былы палітвязень ведаў:
у Польшчы ёсць месца, дзе вас чакаюць і гатовыя дапамагчы. І важна - хочуць дапамагчы!
❗️Мы стараемся дапамагаць усім беларусам у вымушанай эміграцыі, пры гэтым былыя палітвязні застаюцца нашым безумоўным прыярытэтам, незалежна ад часу іх прыезду.
Звязацца з намі можна праз:
📧 info@belaruscenter.eu - агульны кантакт ЦБС
📧 niedzwiecka.cbs@gmail.com - дырэктарка ЦБС, можна звяртацца па любых пытаннях.
💌 cbs.konsultacje@gmail.com - запіс на юрыдычныя кансультацыі
📱@CBSschool - тэлеграм школы ЦБС - усе пытанні, звязаныя з адукацыяй для дзетак і моўнымі курсамі для дарослых.
Калі маеце магчымасць — ПАДТРЫМАЙЦЕ нас фінансава. Усе сродкі ідуць на дапамогу былым палітвязням.
Post #4868
8.67K

- ❤ 90
- 🔥 16
- 🙏 9
- ☃ 2