🕊️ ЗБОР НА ПАДТРЫМКУ ПАЛІТВЯЗНЯЎ
Яны на волі.
Людзі, якія прайшлі праз турмы і ізаляцыю, нарэшце вярнуліся. Жывыя. На свабодзе.
Але пасля пачатковага пачуцця эйфарыі ад вяртання на волю прыходзяць таксама смутак, фрустрацыя, страх перад вялікай колькасцю праблем, якія цяпер давядзецца вырашаць ва ўмовах вымушанай і раптоўнай эміграцыі.
⏳ Усё пачынаецца ўжо праз некалькі гадзін пасля вызвалення — з вельмі празаічных рэчаў: месца, дзе можна пераначаваць, цёплай ежы, вопраткі, якая не нагадвае турэмную робу, магчымасці адчуць сябе ў бяспецы і прывесці думкі да ладу.
Таму Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае 🎯 мэтавы збор для былых палітвязняў, якім патрэбная тэрміновая падтрымка ў першыя дні на волі.
За пяць гадоў існавання гэта першы збор, накіраваны не на працу офіса, а непасрэдна на дапамогу людзям, што толькі што выйшлі з няволі.
Куды пойдуць сабраныя сродкі:
— 🏠 часовае жыллё;
— 🍲🧥 ежа, вопратка і іншыя базавыя патрэбы;
— 🚍📱🩺 неабходныя выдаткі першых дзён: транспарт, мабільная сувязь, медычная дапамога і г.д.
Наш прынцып просты:
100% сабраных сродкаў ідуць непасрэдна былым палітвязням.
Без утрыманняў і дадатковых адлічэнняў.
🤝Калі вы хочаце падтрымаць — далучайцеся.
📣 Калі не можаце — проста раскажыце іншым.
Салідарнасць — гэта калі кожны робіць тое, што можа.
Падтрымаць праз наш сайт: ТУТ СПАСЫЛКА
Рахункі для падтрымкі:
🇵🇱 Рахунак у злотых:
PL80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
Назва перавода: Darowizna na cele statutowe
🇪🇺 Рахунак у еўра:
PL13 1160 2202 0000 0005 0620 5740
SWIFT: BIGBPLPW
Transfer title: Donation for statutory purposes
🇺🇸 Рахунак у доларах:
PL77 1160 2202 0000 0004 9341 2713
SWIFT: BIGBPLPW
Transfer title: Donation for statutory purposes
💻 PayPal: info@belaruscenter.eu
Post #4867
4.29K

- ❤ 58
- 🙏 9
- ☃ 3
- 🤝 3