Беларускія аўтары вяртаюцца на Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве! 📚📖
Сёлета Цэнтр Беларускай Салідарнасці зноў арганізуе беларускі стэнд, каб нашыя выдаўцы, аўтары і чытачы занялі сваё пачэснае месца на адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы.
🌾Гэта магчымасць для беларусаў у Варшаве ўбачыць новыя выданні, набыць кнігі на роднай мове і сустрэцца з тымі, хто працуе дзеля захавання айчыннай гісторыі і культуры.
На Scenie Forum выступяць вядомыя даследчыкі беларускай гісторыі:
📆 27 лістапада (чацвер), 15:00–15:50
«Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі»
Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
📆 28 лістапада (пятніца), 15:00–15:50
«Пачаткі незалежнай Беларусі»
Размова з прафесарам Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920». Вядучы — Яраслаў Іванюк.
📆 28 лістапада (пятніца), 16:00–16:50
«За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне»
Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжэбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка.
👋Таксама будуць сустрэчы з аўтарамі на самім беларускім стэндзе № 75:
➡️28 лістапада, 16:00–17:00 — Дарота Міхалюк
➡️29 лістапада, 11:00–12:00 — Дарота Міхалюк
➡️30 лістапада, 12:00–13:00 і 14:00–15:00 — Уладзімір Арлоў
Там вы зможаце паразмаўляць з аўтарамі і падпісаць у іх кнігі 📚📖
👣Прыходзьце, каб падтрымаць беларускую кнігу, убачыць навінкі, пазнаёміцца з аўтарамі і паказаць, што беларуская культура жыве — і ў Варшаве таксама. Гэта месца, дзе кожная кніга мае значэнне, а кожны чытач — каштоўнасць.
‼️Увага! Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці да беларускага стэнду №75.
📸 Белсат
Post #4851
4.21K

- 🔥 20
- ❤ 18
- 🤩 2
- ☃ 1