TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4844 5.85K
БЯСПЛАТНЫЯ курсы польскай мовы для людзей старэйшага ўзросту (50+)

Пасля 2020 года многія беларусы былі вымушаныя пакінуць сваю краіну. Асабліва нялёгка тым, хто ўжо мае жыццёвы досвед і апынуўся ў новай краіне — без мовы, без звыклага кола зносін, без свайго асяроддзя.

Менавіта таму ЦБС адкрывае бясплатныя курсы польскай мовы для людзей старэйшага ўзросту, якія толькі пачынаюць вывучаць польскую мову і хочуць лепш разумець і размаўляць у паўсядзённых сітуацыях.

📍Месца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава, ul. Oleandrów 6-2
🗓️Фармат: 2 разы на тыдзень па 1,5 гадзіны
📅 Старт: студзень 2026
👤 Маленькія групы.
💸Удзел БЯСПЛАТНЫ!

Калі Вы ўжо крыху валодаеце польскай мовай (узровень A2 або B1), — пазначце гэта, калі ласка, у анкеце. Мы плануем у хуткім часе адкрыць групы для тых, хто хоча працягваць навучанне.

📝 Каб далучыцца, калі ласка, запоўніце кароткую анкету: ЗАПОЎНІЦЬ ЗАЯЎКУ.

Пасля таго як мы атрымаем анкеты, мы апрацуем усе заяўкі, сфарміруем групы і расклад. Мы звяжамся з Вамі па тэлефоне, каб пацвердзіць удзел і паведаміць пра дакладны час пачатку заняткаў.

💬Гэтыя курсы — не толькі пра мову.
Тут можна сустрэць людзей, якія таксама пачынаюць новае жыццё,
падзяліцца вопытам, знайсці падтрымку і сяброўства.
Крок за крокам — адчуваць сябе крыху бліжэй да дому 🕊

💡(Калі вы з Украіны, можаце таксама запоўніць заяўку, бо плануецца адкрыццё груп і для старэйшых асобаў з Украіны 🩵💛)
  • ❤ 38
  • 👍 10
  • ☃ 1
  • 🤗 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →