TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4843 5.06K
📚 Нагадваем! Цэнтр Беларускай Салідарнасці ўпершыню возьме ўдзел у кніжным кірмашы Targi Książki w Katowicach!

📅 7–9 лістапада 2025 года у Międzynarodowe Centrum Kongresowe ў Катавіцах пройдзе адзін з найбуйнейшых літаратурных форумаў Польшчы.

Сёлета ўпершыню сярод удзельнікаў — Цэнтр Беларускай Салідарнасці (ЦБС) разам з некалькімі беларускімі выдавецтвамі.

👀 Беларускі стэнд на кірмашы — кнігі, сустрэчы, адкрыцці!

📕 На стэндзе ЦБС можна будзе набыць сучасныя беларускія выданні.
Асабліва раім звярнуць увагу на кнігу «IMBY» Паўла Валатовіча — гэта хроніка апошніх дзесяцігоддзяў жыцця Беларусі, выдадзеная ЦБС.

📚 Выдавецтва “Камунікат”
Падчас кірмашу “Камунікат” запрашае на сустрэчу з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.
На сустрэчы можна будзе атрымаць і падпісаць яго новыя кнігі:
▪️ «Імёны Свабоды» (другая частка)
▪️ «Жанчыны ў гісторыі Беларусі»

Таксама на стэндзе будуць даступныя іншыя выданні “Камунікату”, у тым ліку:
— анталогія «Нерасстраляныя» — паэзія рэпрэсаваных аўтараў,
— «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.» Дароты Міхалюк,
— «Освальд у Мінску» Аляксандра Лукашука,
— «Гульні Цэрцэі» Змітра Дзядзенкі.

📚 Выдавецтва “Гутэнберг”
“Гутэнберг” прадставіць калекцыю кніг, забароненых у Беларусі. Такія выданні будуць адзначаныя спецыяльнымі стужкамі. У гэтым спісе — творы Сашы Філіпенкі і іншых вядомых беларускіх аўтараў.

📗 Іншыя беларускія выдаўцы
На стэндзе ЦБС таксама можна будзе знайсці кнігі выдавецтва “Чабор” — як сучасную, так і класічную беларускую літаратуру, мастацкія і навуковыя выданні.

🌍 Беларусь на еўрапейскай літаратурнай мапе
Targi Książki w Katowicach — гэта штогадовая падзея, якая аб’ядноўвае пісьменнікаў, выдаўцоў і чытачоў, папулярызуе кнігі і чытанне.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае ўсіх, хто любіць беларускую культуру і літаратуру, завітаць на наш стэнд.

📍 Międzynarodowe Centrum Kongresowe, Катавіцы
🗓 7–9 лістапада 2025 года
🕐 07.11 | 11:00–19:00
🕐 08.11 | 10:00–19:00
🕐 09.11 | 10:00–17:00
  • ❤ 16
  • 🔥 14
  • 👍 8
  • ☃ 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →