TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4839 2.41K
Сустрэча «Драмы пералому»
вакол кнігі «Бясконцы жнівень»

📅 6 лістапада (чацвер), 19:00
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава (Oleandrów 6)

📖 «Бясконцы жнівень» — гэта кніга, што гучыць галасамі беларусаў: пра мужнасць, боль, надзею і салідарнасць пасля падзеяў 2020 года.
Гэта анталогія новых драм, якія не даюць забыць той час і расказваюць пра пратэсты і турмы, выгнанне, страх і сілу супольнасці.
Гэта гісторыі людзей, якія, нягледзячы ні на што, працягваюць верыць у свабоду і чалавечую годнасць.

💬 Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, як мастацтва можа станавіцца формай супраціву і захавання памяці — як яно дапамагае перажыць, засведчыць і выказаць тое, што цяжка вымавіць.
Мы таксама пачуем фрагменты з драм і сустрэнемся з Касяй Чэкатоўскай — драматургіняй і суаўтаркай анталогіі, якая падзеліцца сваім досведам пісання ў час пералому.

🎟 Уваход вольны!
Запрашаем усіх, хто цікавіцца сучаснай культурай, тэатрам і лёсам Беларусі.

📚 Анталогія «Бясконцы жнівень» пабачыла свет дзякуючы Агенцтву драматургіі і тэатра ADiT.
Выданне было падтрымана Міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы ў межах праграмы «Літаратура 2025» і Фондам «За вашую і нашу свабоду».
  • 🔥 9
  • ❤ 4
  • 👍 3
  • ☃ 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →