🎉Сёння дзень народзінаў у кіраўніцы юрыдычнага аддзела Цэнтра Беларускай Салідарнасці — Вольгі Дабравольскай!
⚖️ Вольга Дабравольская — выдатная праваабаронца і спецыялістка ў галіне міграцыйнага права. Яна займаецца не толькі кіраўніцтвам юрыдычнага аддзела, але і актыўнай адвакацыяй правоў беларусаў і беларусак у Польшчы.
☝️Пры гэтым Вольга сама мае досвед міграцыі: пятнаццаць гадоў таму яна прыехала ў Польшчу як рэпрэсаваная актывістка і мусіла самастойна разбірацца з пытаннямі легалізацыі — у часы, калі яшчэ не існавала беларускіх арганізацый, здольных дапамагчы.
Мы пагаварылі з Вольгай пра тое, чаму яна вырашыла стаць юрысткай, як гісторыі яе кліентаў і кліентак уплываюць на яе асабіста, што дапамагае ёй не выгараць і дзе яна знаходзіць сілы рухацца далей.
👇Запрашаем вас павіншаваць Вольгу ў каментарах і падзякаваць ёй за працу!
Post #4828
2.7K










- ❤ 73
- 🎉 42
- 💩 2
- ☃ 1