TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4827 2.1K
Стэнд Цэнтра Беларускай Салідарнасці на Targi Książki w Katowicach!

📅 7–9 лістапада 2025 года ў Międzynarodowe Centrum Kongresowe у Катавіцах адбудзецца адзін з найбуйнейшых літаратурных форумаў Польшчы — Targi Książki w Katowicach. Сёлета ўпершыню ў кірмашы возьме ўдзел Цэнтр Беларускай Салідарнасці (ЦБС) разам з шэрагам беларускіх выдаўцоў.

👀Беларускія кнігі і аўтары на кірмашы

📕На стэндзе ЦБС можна будзе набыць літаратурныя навінкі.
Раім звярнуць увагу на кнігу «IMBY» Паўла Валатовіча. Гэта, выдадзеная ЦБС, хроніка падзей апошніх дзесяцігоддзяў, якая год за годам распавядае пра тое, як развіваліся нашая краіна і грамадства.

📚Выдавецтва «Камунікат»

Падчас кірмашу выдавецтва «Камунікат» арганізуе сустрэчу з вядомым пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

На сустрэчы можна будзе набыць яго новыя кнігі:

▪️«Імёны Свабоды» (другая частка)
▪️«Жанчыны ў гісторыі Беларусі»

Таксама на стэндзе з’явяцца іншыя выданні «Камунікату». Сярод іх:
анталогія «Нерасстраляныя» — паэзія рэпрэсаваных беларускіх аўтараў,
«Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.» Дароты Міхалюк,
«Освальд у Мінску» Аляксандра Лукашука,
«Гульні Цэрцэі» Змітра Дзядзенкі.

📚Выдавецтва «Гутэнберг»

Выдавецтва «Гутэнберг» прадставіць калекцыю кніг, забароненых у Беларусі. Іх пазначаць адмысловымі стужкамі. У «экстрымісцкі спіс» трапілі творы Сашы Філіпенкі ды іншых вядомых аўтараў.

▫️Іншыя беларускія выдаўцы
На стэндзе ЦБС таксама будуць прадстаўленыя кнігі выдавецтва «Чабор» — сучасная і класічная беларуская літаратура, мастацкія і навуковыя выданні.

🌎Беларусь на мапе еўрапейскага кніжнага свету

Targi Książki w Katowicach — гэта штогадовая культурная імпрэза. Яе мэта — папулярызацыя чытання.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае ўсіх, хто цікавіцца айчыннай літаратурай, наведаць беларускі стэнд.
Międzynarodowe Centrum Kongresowe, Катавіцы

⏰ 7–9 лістапада 2025 года
07.11.2025 | godz. 11:00-19:00
08.11.2025 | godz. 10:00-19:00
09.11.2025 | godz. 10:00-17:00
  • 👍 18
  • ❤ 8
  • ☃ 2
  • 🤡 2
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →