TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4826 2.08K
Вольга Дабравольская ў эфіры Еўрарадыё!

У размове са Змітром Лукашуком кіраўніца аддзела прававой дапамогі Вольга Дабравольская разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанідам Марозавым адказвала на пытанні, што датычацца легалізацыі былых палітвязняў і Дублінскага рэгламента.

🗣 Вольга Дабравольская адзначыла:
▪️ У ЦБС ужо цяпер звяртаюцца былыя палітзняволеныя па юрыдычную інфармацыю і падтрымку.
▪️ Патрэбна будзе шмат працы, каб дапамагчы гэтым людзям атрымаць міжнародную абарону ў Польшчы, нават калі яны былі вывезены з Беларусі пасля вызвалення.
▪️ Заявы на міжнародную абарону працягваюць разглядацца, рашэнні выдаюцца — таму лепш падавацца зараз, а не чакаць.
▪️ Калі вы маеце дазвол на пражыванне, напрыклад, на падставе працы, але ёсць рызыка вяртання ў Беларусь, варта таксама падацца на міжнародную абарону.
⠀
Бо калі ўзнікне непрадказальная сітуацыя (напрыклад, страта пашпарта або неабходнасць аформіць дакументы, звязаныя з Беларуссю), даказаць уладам, што вяртанне небяспечнае, без статусу абароны будзе вельмі складана.

🔹 Міжнародная абарона — гэта не толькі юрыдычная бяспека, але і магчымасць атрымліваць дакумент падарожжа, які дае магчымасць перасякаць межы.

Поўнае інтэрв’ю можна паслухаць на YouTube-канале Еўрарадыё.
  • ❤ 32
  • 👍 6
  • ☃ 2
  • 👎 2
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →