⚖️ Бясплатныя юрыдычныя кансультацыі ад Цэнтра Беларускай Салідарнасці
У Цэнтры Беларускай Салідарнасці працуе каманда прафесіяналаў, якая шчыра імкнецца падтрымаць кожнага, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Мы гатовыя бясплатна дапамагчы вам разабрацца з юрыдычнымі пытаннямі і падказаць шляхі рашэнняў.
👩⚖️ Аляксандра Хордыньска
Кансультуе па пытаннях легалізацыі і атрымання міжнароднай абароны.
Да яе можна звяртацца, калі вам патрэбна дапамога з:
▫️ легалізацыяй знаходжання ў Польшчы
▫️ атрыманнем міжнароднай абароны
▫️ атрыманне польскага праязднога дакумента
▫️ іншыя пытанні, датычныя міграцыйнага права
👩⚖️ Адвакатка і медыятарка Йоанна Скорыцка
Спецыялізуецца на сямейным праве:
▫️ абарона правоў непаўналетніх
▫️ атрымання сацыяльнай дапамогі
▫️ выплата аліментаў
▫️ іншыя пытанні з галіны сямейнага і сацыяльнага права
👨⚖️ Адвакат Сяргій Скорыцкі
Кансультуе па крымінальным і гаспадарчым праве:
▫️ супрацьдзеянне дыскрымінацыі і хатняму гвалту
▫️ звароты ў праваахоўныя органы
▫️ атрыманне інстытуцыйнай падтрымкі
▫️ вырашэнне маёмасных і гаспадарчых спрэчак
📩 Як запісацца на кансультацыю:
Дашліце кароткае апісанне сваёй сітуацыі на адрас: cbs.konsultacje@gmail.com
Наш юрыст звяжацца з вамі і прапануе зручны час для анлайн-сустрэчы.
🤝 Не заставайцеся сам-насам з цяжкасцямі — звяртайцеся да каманды ЦБС. Мы побач, каб дапамагчы!
Post #4821
3.64K

- ❤ 26
- 👍 5
- ☃ 1