🔢 Статыстыка: колькі беларусаў у Польшчы
▫️Упраўленне па справах замежнікаў прадаставіла на запыт Цэнтра Беларускай Салідарнасці абноўленыя даныя пра беларусаў у Польшчы.
Паводле стану на 1 кастрычніка 2025 года беларусы застаюцца другой па колькасці групай замежнікаў у краіне пасля ўкраінцаў. У Польшчы цяпер жыве каля 146 тысяч грамадзян Беларусі, якія маюць дакументы на легальнае пражыванне.
▫️Пераезд беларусаў у Польшчу асабліва ўзмацніўся пасля падзей 2020 года і пачатку вайны ва Украіне ў 2022-м. Большасць маюць часовы дазвол на пражыванне (прыкладна 91 тысяча чалавек), а яшчэ каля 42 тысяч — пастаянны побыт, найчасцей дзякуючы Карце паляка або польскаму паходжанню.
▫️Больш падрабязна пра колькасць запытаў на міжнародную абарону, адмову і прыпыненых спраў — у картках ніжэй.
✏️У наступным пасце мы раскажам пра колькасць віз і дазволаў на часовае пражыванне, выдадзеных беларусам за апошнія гады.
Post #4774
2.41K







- ❤ 34
- 👍 6
- 🔥 4
- 💩 1