TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4752 5.03K
🌿 БЯСПЛАТНЫЯ трэнінгі для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму ў Варшаве

Мы запускаем серыю з чатырох двухгадзінных сустрэч, створаных спецыяльна для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму.
Весці трэнінгі будзе псіхолаг з Украіны з досведам працы і з дзецьмі, і з сем’ямі, якія кожны дзень жывуць з выклікамі аўтызму. Мова трэнінгу: украінская.

Гэта будуць практычныя і жывыя заняткі — пра жыццё, пра рэальныя сітуацыі, пра тое, як знайсці падтрымку і новыя шляхі. Не лекцыі «пра тэорыю», а размовы, дзе вы пачуеце адказы і адчуеце, што вы не адны.

📅 📣 Калі і пра што будуць сустрэчы:

🔹 5 кастрычніка (11:00–13:00) — Эмацыянальнае выгаранне бацькоў: як захаваць рэсурс
Мы пагаворым пра тое, як не згубіць сябе ў штодзённых цяжкасцях, як зноў адчуваць сілы, радасць і спакой. Бо толькі калі бацькі маюць рэсурс, яны могуць падтрымліваць сваіх дзяцей.

🔹 12 кастрычніка (11:00–13:00) — Сэнсорны свет дзіцяці і творчасць
Што бачыць і адчувае дзіця з асаблівым сэнсорным досведам? Мы навучымся разумець гэтыя сігналы і адкрыем творчыя спосабы кантакту, якія дапамогуць будаваць давер і цёплыя адносіны.

🔹 19 кастрычніка (11:00–13:00) — Сіла мікракроку: як справіцца з цяжкімі паводзінамі
Замест вялікіх ідэалаў — маленькія, але рэальныя крокі. Разбярэм, як працаваць з цяжкімі паводзінамі дзіцяці, не губляючы спакою, і як умацоўваць пачуццё бяспекі і прадказальнасці ў сям’і.

🔹 26 кастрычніка (11:00–13:00) — Будучыня пасля мяне: падтрымка сям’і і план дзеянняў
Пра тое, што хвалюе ўсіх бацькоў: што будзе з маім дзіцем у будучыні? Як забяспечыць сістэму падтрымкі, прадуманы план і супольнасць, якая дапаможа.

📍Месца: Варшава, ul. Oleandrów 6-2 (Цэнтр Беларускай Салідарнасці)

‼️Вельмі важна: калі няма з кім пакінуць дзіця, вы можаце прыходзіць разам. Пакуль бацькі будуць на трэнінгу, з дзецьмі будзе займацца наш арт-тэрапеўт.

📌 Кожная сустрэча — асобная, можна прыйсці на ўсе чатыры ці абраць толькі тую тэму, якая найбольш актуальная менавіта для вас.

📞 Запіс па тэлефоне: +48666918712 або праз Telegram: @CBSschool

⚠️ Просім: калі вы запісаліся — прыйдзіце абавязкова, або паведаміце загадзя, калі не атрымаецца. Колькасць месцаў абмежаваная, а тэмы вельмі важныя.
  • ❤ 16
  • 👍 3
  • ☃ 2
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →