📱 Тэрміновы збор непатрэбных смартфонаў для дэпартаваных былых палітвязняў!
Калі ў вас дома ляжыць стары або непатрэбны смартфон, вы можаце істотна дапамагчы людзям, якіх пасля вызвалення з турмы прымусова дэпартуюць з Беларусі.
Адна з першачарговых патрэбаў цяпер — аднавіць сувязь з роднымі і сябрамі. Смартфон — самы просты і неабходны інструмент для гэтага.
⚠️ Вельмі важна! Мы прымаем толькі смартфоны выпуску пасля 2020 года — гэта неабходна з меркаванняў бяспекі і абароны даных.
🔧 Тэхнічныя патрабаванні: на смартфоне павінны без праблем усталёўвацца Telegram і асноўныя дадаткі сацыяльных сетак.
Просьба перад перадачай ачысціць памяць і вярнуць прыладу да завацкіх налад. Па магчымасці, прыносіце таксама зарадку і кабель.
🕒 Калі і куды можна прынесці смартфоны:
• сёння (пятніца) — да 19:00
• заўтра (субота) — з 9:00 да 18:00
📍 Месца збору: Цэнтр Беларускай Салідарнасці - Oleandrów 6-2
Па пытаннях пішыце сюды.
Дзякуем за вашу дапамогу і салідарнасць!
Post #4702
4.94K

- 👍 59
- ❤ 22
- 🔥 2
- ☃ 1