📢Шаноўныя бацькі!
З’явіліся дадатковыя месцы на арт-тэрапію для дзяцей са спектрам аўтызму ва ўзросце 5–12 гадоў.
🎨 На занятках дзеці будуць:
▶️ праз маляванне, лепку і работу з рознымі матэрыяламі трэніраваць дробную маторыку і сэнсарную інтэграцыю;
▶️ вучыцца выражаць эмоцыі і перажыванні праз мастацтва, калі словы цяжка падабраць;
▶️ удзельнічаць у структураваных творчыx заданнях, якія дапамагаюць зніжаць трывожнасць і ўмацоўваць пачуццё бяспекі;
▶️ развіваць сацыяльныя навыкі: працаваць у пары, у групе, дзяліцца вынікамі сваёй творчасці;
▶️ атрымліваць вопыт самакантролю, упэўненасці і радасці ад творчасці.
👩🎨 Вядзе заняткі арт-тэрапеўт з Украіны з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам. Спецыяліст у галіне арт-тэрапіі, падтрымкі дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, развіцця сацыяльных і эмацыйных кампетэнцый.
🗓️Калі праходзяць заняткі:
для дзяцей 5–8 гадоў — кожную суботу з 12:00 да 14:00
для дзяцей 9–12 гадоў — кожную суботу з 14:30 да 16:30
📍Дзе: пляцоўка Цэнтра Беларускай Салідарнасці (ul. Oleandrów 6-2, Warszawa).
💸Кошт: заняткі бясплатныя.
✍️Запіс: праз Telegram нашай школы @CBSschool.
Post #4691
4.26K

- ❤ 19
- 👌 3
- 🤗 3
- 👍 1