📚 Падрыхтоўка да egzaminu ósmoklasisty па матэматыцы
З 17 верасня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці ў Варшаве стартуе новая стацыянарная БЯСПЛАТНАЯ група падрыхтоўкі да экзамену па матэматыцы.
🔹 Мэта курсу – паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў, адпрацаваць рашэнне тыпавых заданняў, а таксама развіць упэўненасць перад экзаменам.
🔹 Выкладчык – кваліфікаваны педагог з вялікім досведам, які ўжо дапамог нашым вучням у мінулым і гэтым годзе паспяхова здаць egzamin ósmoklasisty.
🕔 Расклад заняткаў
– серада: 18:00 – 19:30
– субота: 12:30 – 14:00
📍 Месца правядзення: пляцоўка ЦБС - Oleandrów 6-2, Warszawa
❗️ Звяртаем увагу: колькасць месцаў у групе абмежаваная. Жадаючых вельмі шмат, таму мы будзем уважліва сачыць за наведвальнасцю. Просім адказнага стаўлення да ўдзелу.
🌍 У бліжэйшы час будзе адкрыта таксама анлайн група, каб далучыцца маглі дзеці не толькі з Варшавы, але і з іншых гарадоў Польшчы.
📩 Запіс: праз Telegram школы — @CBSschool
Post #4689
4.56K

- ❤ 11
- 🔥 5
- 👍 2
- 🕊 2