📌 Звяртаем вашу ўвагу, што запіс на юрыдычныя кансультацыі ў ЦБС ажыццяўляецца выключна праз электронную пошту: cbs.konsultacje@gmail.com.
✉️ Каб трапіць на кансультацыю, калі ласка, дашліце кароткае апісанне вашай сітуацыі, і наш юрыст звяжацца з вамі, каб узгадніць дату і час сустрэчы.
Калі ваша справа мае тэрміновы характар, пазначце гэта ў лісце. Мы зробім усё магчымае, каб улічыць гэтую акалічнасць, аднак, на жаль, не можам гарантаваць разгляд вашай заяўкі ў прыярытэтным парадку.
❗️Звяртаем таксама ўвагу, што кансультацыя без папярэдняга запісу праз электронную пошту немагчымая. Інфалінія ЦБС, праз якую раней можна было атрымаць агульныя адказы і запісацца на прыём, больш не працуе.
☝️Калі ласка, улічыце, што наведванне офіса без запісу не дасць патрэбнага выніку, бо юрысты кансультуюць толькі тых, хто папярэдне запісаўся. Таму незалежна ад абставінаў, адзіны спосаб атрымаць кансультацыю — гэта напісаць нам на электронную пошту.
❤️ Дзякуем за разуменне і павагу да нашай працы!
Post #4676
2.81K

- ❤ 30
- 👍 3
- ☃ 1
- 🗿 1