TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4654 3.94K
🤝 Рады пазнаёміць Вас са спецыялісткай Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакаткай і медыятаркай Йоаннай Скорыцкай.

📌 Спадарыня Йоанна будзе праводзіць юрыдычныя кансультацыі ў галіне:

• сямейнага права, з асаблівым акцэнтам на абарону інтарэсаў непаўналетніх: спагнанне аліментаў, вызначэнне парадку зносін з дзіцем, вырашэнне судом важных пытанняў, што датычацца дзіцяці, кантроль за сітуацыяй у сям’і/у дзіцяці, меры апекі, бацькоўскія правы і іх абмежаванні;
• доступу да сацыяльных дапамог;
• інстытуцыйнай падтрымкі ў крызісных сітуацыях (выкраданне дзіцяці адным з бацькоў, дзеці-замежнікі ў прыёмных сем’ях і выхаваўчых установах, працэдура «Блакітнай карты» і інш.).

✉️ Для таго каб запісацца на кансультацыю, дашліце апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: cbs.konsultacje@gmail.com

⚠️ Колькасць кансультацый будзе абмежаваная. У першую чаргу дапамога будзе аказвацца былым палітвязням і грамадскім актывістам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым і фінансавым становішчы.
  • ❤ 49
  • 👍 12
  • 💊 2
  • ☃ 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →