TGViewer
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) @cbs_help · 6.76K subscribers
Post #4644 5.54K
🛡Трэнінг “Бяспечны інтэрнэт” для дзяцей 10+ і падлеткаў
📅 15 жніўня (гэта пятніца)
🕔 17:00–20:00
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Oleandrów 6-2

Ці ведаеш ты, колькі інфармацыі пра цябе ўжо вандруе па сетцы? А хто і як можа яе выкарыстоўваць?
Запрашаем дзяцей ад 10 гадоў і падлеткаў на інтэрактыўны трэнінг па кіберабароне з IT-спецыялісткай.

💬 Без бацькоў 😎 — каб можна было адкрыта і на “чыстату” пагаварыць пра свае акаўнты, гульні, сацсеткі і ўсё, што хвалюе.
☕️ Бацькі ў гэты час могуць камфортна правесці час у нашай кухні — папіць гарбаты, пагутарыць ці пачакаць у спакойнай атмасферы.

🔍 Што будзе на трэнінгу?

👉 Твая бяспека ў інтэрнэце
- Што такое асабістыя даныя і чаму іх трэба абараняць.
- Цыфравы след: як інфармацыя пра цябе застаецца ў сетцы назаўсёды.

👉 Махляры і падман у інтэрнэце
- Як распазнаць фальшывыя паведамленні, спасылкі і сайты.
- Што такое фішынг і як не трапіць у пастку.

👉 Сацыяльныя сеткі і онлайн-булінг
- Як дзейнічаць, калі цябе абражаюць ці пагражаюць у сетцы.
- Як наладзіць прыватнасць у сваіх акаўнтах.

👉 Гульні і пакупкі ў сетцы
- Як бяспечна карыстацца гульнявымі платформамі.
- Рызыкі пакупак у гульнях і “ўнутрыгульнявых плацяжоў” (калі просяць заплаціць за віртуальныя прадметы).

👉 Моцныя паролі — твая абарона
- Як стварыць надзейны пароль, які цяжка ўзламаць.
- Праверка пароляў праз бяспечныя сэрвісы.

👉 Камандны квест “Бяспечна / небяспечна”
- Сітуацыі з рэальнага жыцця, якія трэба ацаніць і выбраць правільны шлях дзеянняў.

👉 Інтэрактыўны квіз у Kahoot
- Правяраем, што запомнілася, у фармаце гульні з прызамі.

💡 Будзе шмат прыкладаў з рэальнага жыцця, інтэрактыўныя заданні і карысныя лайфхакі.
Мова: расейская і ангельская

Уваход ВОЛЬНЫ.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэлеграм школы ЦБС: @CBSschool ці па тэл: +48666918712
  • 👍 15
  • 🔥 8
  • ❤ 3
  • ☃ 1
More from @cbs_help
  1. Sep 29, 2026Нашы васьмікласнікі старанна рыхтуюцца да egzaminu ósmoklasisty і займаюцца англійскай, ка…
  2. Sep 25, 2026ЦБС запрашае вас на незвычайную экскурсію па Варшаве! Гэтым разам будзем не проста разгляд…
  3. Sep 23, 2026🇬🇧 Стартуем ужо ў гэтую пятніцу! У ЦБС пачынаецца новая група англійскай мовы для былых…
  4. Sep 22, 2026📱 Як запісацца да лекара анлайн? Дзе знайсці электронны рэцэпт? Як карыстацца mObywatel і…
  5. Sep 22, 2026У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікі…
  6. Sep 17, 2026Электронныя сэрвісы ў Польшчы — проста і зразумела. Бясплатны цыкл для людзей старэйшага ў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →