📚Не ведаеце, дзе набыць беларускія кнігі ў Варшаве? Завітайце на Кірмаш гістарычнай кнігі!
24 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве ўрачыста адкрыўся юбілейны трыццаты Кірмаш гістарычнай кнігі! Мерапрыемства сабрала шмат афіцыйных асобаў, журналістаў і аматараў гісторыі!
У афіцыйнай частцы імпрэзы слова ўзяў дырэктар дэпартаменту публічнай дыпламатыі і культуры МЗС Польшчы. Частку свайго выступу чыноўнік прамаўляў на беларускай і ўкраінскай мове. Між іншым спікер адзначыў важнасць падтрымкі беларусаў і ўкраінцаў, у тым ліку праз дапамогу нашай культуры і кніжнай справе. Са сваёй прамовай на Кірмашы выступіў і старшыня праўлення ЦБС Уладзімір Кобец. Кіраўнік фонду падзякаваў МЗС за падтрымку нашай ідэі аб адкрыцці асобнага беларускага стэнда з гістарычнымі, мастацкімі і дзіцячымі кнігамі і заклікаў падтрымаць нашых выдаўцоў!
Кірмаш працягнецца да нядзелі (час працы 10:00-18:00)! Абавязкова завітайце на яго, каб набыць беларускія кнігі і падтрымаць незалежных выдаўцоў і аўтараў!
Post #2597
3.56K





- ❤ 40
- 👍 12
- 🔥 1