TGViewer
cybulinka cybulinka @cblnq · 1.4K subscribers
Post #2707 892
Заплюшчылі вочы, каб лепей сканцэнтравацца на гуках? Гэта можа не спрацаваць

Заплюшчваньне вачэй у шумным асяродзьдзі не паляпшае, а пагаршае здольнасьць распазнаваць гукі. Да такой высновы прыйшлі аўтары дасьледаваньня, апублікаванага ў часопісе JASA.

Каманда кітайскіх навукоўцаў прапанавала ўдзельнікам экспэрымэнту праз навушнікі выяўляць ледзь чутныя гукі на фоне шуму. Заданьне выконвалася ў чатырох умовах: з заплюшчанымі вачыма, з расплюшчанымі вачыма перад пустым экранам, падчас прагляду нерухомай выявы, якая адпавядала крыніцы гуку, і падчас прагляду адпаведнага відэа. Падчас гэтага ў людзей з дапамогай ЭЭГ фіксавалася мазгавая актыўнасьць.

Вынікі аказаліся адваротнымі агульнапрынятым уяўленьнем. Заплюшчаныя вочы пераводзілі мазгі ў стан, вядомы як нэўральная крытычнасьць. Гэта ўзмацняе фільтрацыю ўваходнай інфармацыі так моцна, што прыгнятаецца ня толькі фонавы шум, але і мэтавы гук, які трэба пачуць. А вось прагляд відэа, якое адпавядала гуку, істотна паляпшаў вынікі досьледу. Мяркуецца, што візуальная інфармацыя дапамагае слыхавой сыстэме сканцэнтравацца менавіта на крыніцы гуку.

Аўтары дадаюць, што эфэкты спэцыфічны для шумных умоваў, а ў ціхімі асяродзьдзі заплюшчваньне вачэй можа даваць пэўную перавагу, але гэта трэба яшчэ спраўдзіць у наступных досьледах.
  • 🤔 22
  • ✍ 5
  • 🫡 5
  • 👍 3
  • 🤷‍♂ 2
  • 💯 1
  • 🍓 1
More from @cblnq
  1. May 4, 2026Як мазгі ператвараюць жыцьцё ў сны? Навукоўцы прааналізавалі больш за 3 700 гісторый сноў…
  2. Apr 21, 2026Вугляводы запаволілі мэтабалізм мышэй нават безь пераяданьня Японскія навукоўцы выявілі, ш…
  3. Apr 20, 2026Спадарства, ужо амаль год я спрабую разьвязаць адну тэхнічную праблему: мой асноўны ўліков…
  4. Apr 17, 2026Фруктоза можа быць ня толькі крыніцай калёрый, але і адыггрываць значную ролю ў разьвіцьці…
  5. Apr 15, 2026Адзінота не паскорыла пагаршэньне памяці ў пажылых людзей Пачуцьцё адзіноты можа ўплываць…
  6. Apr 13, 2026Атлянтычная мэрыдыянальная цыркуляцыя (AMOC) зьяўляецца ключавой сыстэмай акіянскіх плыняў…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →